«РОБIM ГУД»

«РОБIM ГУД» – гэта служба падтрымкі, створаная з мэтай дапамагчы грамадзянам краіны палепшыць умовы пражывання ў сваім двары, раёне ці нават цэлым горадзе.

Усе мы хочам, каб мы і нашы дзеці жылі во ўтульным, бяспечным і дагледжаным атачэнні. І кожны дзень выходзячы з хаты мы сутыкаемся з праблемамі: стан супольнай камунальнай уласнасці, дзіцячых пляцовак, добраўпарадкаванне, пытанні стану дарог, працы грамадскага транспарту, азелянення, ушчыльнення забудовы і шмат іншага.

Каму і як пісаць, каб вырашыць гэтыя пытанні? Што і як трэба рабіць, каб атрымаць вынік?

  • Заяўка

Вы апісваеце сваю праблему і адпраўляеце заяўку праз Telegram.

  • Дапамога

Аўтары ініцыятывы даюць вам кансультацыі на падставе дзейнага заканадаўства і досведу.

  • Вынік

Выкарыстоўваючы легальныя і бяспечныя інструменты, вы атрымліваеце жаданы вынік.

  • Супольнасць

Вы можаце далучыцца да агульнага чату для пошуку аднадумцаў у вашым раёне або горадзе.

Наведаць сайт ініцыятывы:

«РОБIM ГУД»

Сообщите другим