«Нацыя лідараў»

«Нацыя лідараў» — анлайн-асяродак для навучання і супрацоўніцтва, які пашырае практычныя веды сярод актыўных беларусаў.

На сайце праекту ўжо ёсць курсы па тэмах:

ЯК ВЫГЛЯДАЕ ПРАЦЭС НАВУЧАННЯ?

Пасля рэгістрацыі на платформе неабходна выбраць адукацыйны курс. Калі запішацеся, атрымаеце доступ да курсу на платформе. Урокі і матэрыялы для вас будуць адкрывацца па меры прасоўвання навучання ў адпаведнасці з раскладам. Пасля паспяховага завяршэння вы атрымліваеце сертыфікат.

Образовательный курс состоит из:
— відэаўрокаў працягласцю 8-30 хвілінаў;
— дадатковых матэрыялаў (канспекты, чэк-спісы, працоўныя сшыткі і дакументы);
— практыкаванняў для самастойнага выканання (частка з іх неабходна адправіць на праверку);
— фінальнага задання або тэсту.

Вэбінары і праца з выкладчыкам ажыццяўляецца ў закрытым Тэлеграм-чаце групы. Там можна задаваць пытанні і абменьвацца досведам.

Расклад мерапрыемстваў кожная група атрымлівае перад пачаткам заняткаў.

Аўтары анансуюць рэгістрацыю на новыя наборы курсаў на тэлеграм-канале, у фэйсбуку, інстаграме

Наведаць сайт ініцыятывы:

«Нация лидеров»

Сообщите другим