#WeStandBYyou

Крестное отцовство для политических заключенных Беларуси

У ліпені 2020 года, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года, Libereco запусціла кампанію салідарнасці #WeStandBYyou. У рамках гэтай кампаніі члены еўрапейскіх парламентаў прымаюць на сябе ролю хросных бацькоў палітычных зняволеных у Беларусі і дамагаюцца іх вызвалення.

У межах кампаніі #WeStandBYyou Libereco заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія адстойваюць свабодныя і справядлівыя выбары, дэмакратызацыю краіны, вяршэнства закону і павагу правоў чалавека.

Усе, хто стаіць на баку палітычна пераследаваных у Беларусі, могуць выказаць сваю салідарнасць з дапамогай хэштэгу #WeStandBYyou у сацыяльных сетках і распаўсюдзіць там ідэю кампаніі.

Калі вы прадстаўнік беларускай дыяспары – агітуйце прадстаўнікоў мясцовага ўрада далучыцца да праекту хроснага бацькоўства/мацярынства і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў і дапамагаць яго сям’і!

Перайсці на старонку ініцыятывы:

#WeStandBYyou

Сообщите другим