Праграма дапамогі для студэнтаў, якія падвергліся арыштам, штрафам, адлічэнню або ціску з боку адміністрацыі ВНУ.
Як можа дапамагчы Сумленны Універсітэт?
Сумленны Універсітэт можа аказаць наступныя віды дапамогі:
- Маніторынг рэпрэсій супраць беларускіх студэнтаў, якія падвергліся арыштам, штрафам, адлічэнню або ціску з боку адміністрацыі ВНУ
- Юрыдычная кансультацыя для абскарджвання вымовы ці загаду аб адлічэнні, а таксама ў іншых пытаннях
- Дапамога са зваротам да ініцыятывы BY_help для аплаты штрафу або знаходжання ў ІЧУ
- Дапамога ў зборы грошай пры страце стыпендыі з-за адлічэнні (400 рублёў аднаразова) або страты месца ў інтэрнаце (1000 рублёў аднаразова)
- Дапамога са зваротам да Фонду акадэмічнай салідарнасці па кампенсацыю платных адпрацовак або страчанай стыпендыі з-за прапушчаных заняткаў па прычыне знаходжання ў ІЧУ або ўдзелу ў мірных акцыях
- Сумесна з Нямецкім таварыствам па даследаванні Усходняй Еўропы і Міжнароднай акадэмічнай ініцыятывай – дапамогуць у пошуку варыянтаў працягу навучання ва ўніверсітэце за мяжой. Вядучыя універсітэты Германіі ўжо зараз гатовыя прыняць пацярпелых студэнтаў з Беларусі на госцевае навучанне (як па абмену) з атрыманнем афіцыйных пунктаў / крэдытаў пасля здачы экзаменаў