«Сумленныя людзі»

«Сумленныя людзі» – гэта адкрытая супольнасць грамадзянаў Беларусі, гатовых узяць на сябе адказнасць за будучыню краіны.

«Сумленныя людзі» – гэта каманда беларусаў, якая пачала фармавацца яшчэ на старце выбарчай кампаніі і працавала на валанцёрскіх пачатках. Частка каманды была вымушаная пакінуць краіну, пазбавіўшыся звыклых заняткаў і дома. Частка – знаходзіцца ў Беларусі і вядзе працу ў дадатак да асноўнай.

Мэта ініцыятывы — Пабудова паўнавартаснай грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Задача ініцыятывы — Стварэнне эфектыўнай інфраструктуры для развіцця грамадскай ініцыятывы:

– Инструменты и платформы для работы
– Медийная и коммуникационная поддержка
– Юридическая и финансовая поддержка
– Менеджмент проектов

Больш падрабязную інфармацыю пра задачы:
  • Інструменты і платформы для працы. Кожнай ідэі ці ініцыятывы – эфектыўная
    і адпаведная тэхнічная абалонка.
  • Медыйная і камунікацыйная падтрымка. Выбудоўванне камунікацыйнай
    стратэгіі і дапамога ў данесці паслання да патрэбных групаў людзей платнымі і
    бясплатнымі спосабамі. Дапамога ў аб’яднанні з іншымі ініцыятывамі.
  • Юрыдычная і фінансавая падтрымка. Забеспячэнне юрыдычнай падтрымкі
    ініцыятывам і фінансавання.
  • Менеджмент праектаў. Досвед удзельнікаў супольнасці дазваляе знаходзіць
    надзейных выканаўцаў і валанцёраў для праектаў ды аб’ядноўваць іх у
    эфектыўныя каманды.

Наведаць сайт ініцыятывы:

«Сумленныя людзі»

Сообщите другим