«Палітвязень мой сябра» – гэта ініцыятыва па падтрымцы палітвязняў Беларусі.
Знаходзьце тут блізкіх па духу палітвязняў і выбірайце бяспечныя заданні, каб падтрымаць іх.
Праграміст, кіроўца аўтобусу, школьная настаўніца, студэнтка – у Беларусі ўжо больш за 1000 палітычных зняволеных. Гэта смелыя і шчырыя людзі, якія сядзяць за нашу свабоду. Ім патрэбна падтрымка. Разам – мы сіла!
Як сябраваць?
- Выбраць сябра на галоўнай старонцы сайта «politzek.me» і націснуць «Пасябраваць»
- Выбраць прапанаваныя заданні і выканаць іх. Яны простыя, але вельмi важныя.
- Падзяліся вынікам – дадай яго ў сваю стужку ў сацыяльных сетках з хэштэгам #палітзэкмі і адзначай нас у Instagram @politzek.me .
- Пацвярджай выкананне задання, націснуўшы «завяршыць заданне» у сваім профілі. А потым шукай сваё выкананае заданне на старонцы сябра-палітвязня!
- Жадаеш больш? Шукай дадатковыя заданні на старонцы «як сябраваць» або прапануй свае варыянты заданняў!
Распаўсюджваючы інфармацыю ў сеціве, мы чынім супраціў . Змагаемся з прапагандай і паказваем праўду.
Чым дапаможа выкласці сторыз у сваіх сацыяльных сетках і паказаць калегу сайт? Падзеляцца допісам твае сябры, а нехта з сяброў сяброў упершыню прачытае гісторыю зняволеных і захоча напісаць ліст. З кропляў паўстане мора.
Лісты, пераводы і іншая прамая дапамога зняволеным – магутная падтрымка для іх. Мы чытаем гэта ў кожным лісце, што прыходзіць у адказ з-за кратаў.
Навошта выбіраць і выконваць заданні на сайце ? Твае вынікі адлюструюцца ў профілі зняволенага. Гэта падтрымлівае блізкіх, дае цікавую інфармацыю (а яе цяжка шукаць, нашы героі – звычайныя людзі) і будзе зразумела, каму дапамагаюць менш.
Бяры і сябруй!