«Письмо.бел»

«Письмо.бел» – гэта сэрвіс, які дапаможа заставацца на сувязі з Вашымі сваякамі і знаёмымі, якія воляю лёсу, апынуліся ў зняволенні.

Не сакрэт, што шмат у якіх выпадках, тое, за што ў Беларусі людзі атрымліваюць нежартоўныя тэрміны, у цывілізаваных краінах злачынствам не з’яўляецца ці абмяжоўваецца адміністрацыйным пакараннем.

Вельмі важна падтрымліваць сваіх знаёмых, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і дапамагаць ім захаваць сацыяльныя сувязі. Гэта, як нішто іншае, будзе садзейнічаць іх наступнай інтэграцыі ў грамадства, а зараз – дапамагаць пераадольваць узніклыя цяжкасці.

Як гэта працуе? 

Пошта, хоць і з’яўляецца ў наш час такім сабе анахранізмам, часта можа быць адзіным спосабам падтрымання сувязі з людзьмі. Як у сітуацыі, калі Вашы сваякі ці знаёмыя апынаюцца па тых ці іншых прычынах у зняволенні.

Але, адвыкнуўшы ад практыкі паштовай перапіскі і сутыкнуўшыся з неабходнасцю наведваць паштовыя аддзяленні для адпраўкі лістоў, праз некаторы час людзі забываюцца пісаць так неабходныя лісты.

Вырашыць гэтую праблему і закліканы сэрвіс «Письмо.бел»

Карыстальнік, на кампутары ці на тэлефоне, набірае сваё паведамленне, якое можа змяшчаць як тэкст, так і здымкі. Або выбірае ўпадабаную матывацыйную паштоўку з нашай калекцыі. Піша адрас атрымальніка, аплочвае адпраўку. І ўсё. Ліст будзе створаны і адпраўлены атрымальніку. Пасля чаго, Вы можаце падзяліцца са сваімі сябрамі ў сацыяльнай сетцы паведамленнем, што напісалі ліст вашаму агульнаму сябру. І тым самым матываваць і іх пачаць ліставанне.

ПИСЬМО.БЕЛ – Захоўваем сацыяльныя сувязі!

Перайсці на сайт сэрвісу:

письмо.бел

Сообщите другим