«Письма в клеточку»

Сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнаны больш за 800 чалавек. Многім з іх Вы можаце напісаць прама зараз.

«Письма в клеточку» – гэта ініцыятыва, якая дапаможа вам лёгка і зручна пісаць лісты палітвязням. Вы пішаце тэкст, усё астатняе, у тым ліку адпраўку папяровага ліста, робіць сэрвіс.

Пісаць лісты – важна!

Кожны дзень у ізаляцыі вязні бачаць адны і тыя ж сцены, адны і тыя ж твары.

Яны абмежаваныя ў інфармацыі, ім не стае навінаў і эмоцыяў. Не думайце, што вам няма чаго напісаць! Гісторыі з жыцця, прачытаныя кнігі, эмоцыі ад шпацыру – усё можа стаць тэмай для першага ліста. А потым размова завяжацца сама сабой. Можаце прачытаць рэкамендацыі пра тое, як пачаць перапіску з палітвязнямі.

Як працуе сэрвіс?
  • Націскаеце кнопку “Напісаць ліст”, выбіраеце адрасата, пішаце ліст і адпраўляеце яго нам. Не забудзьцеся пазначыць кантактны email і імя/псеўданім.
  • Аўтары ініцыятывы атрымліваюць ваш ліст, раздрукоўваюць яго, кладуць у канверт, клеяць маркі і адпраўляюць ліст па патрэбным адрасе.
  • Калі прыйдзе адказ, яго адскануюць і адправяць вам на вашу электронную пошту.
Што важна ведаць пра лісты?

ЦЭНЗУРА:

Усе лісты праходзяць цэнзуру. Не пішыце таго, што можа нашкодзіць вам, адрасату ці іншым людзям. Памятайце, што якуюсьці інфармацыю цэнзар не захоча перадаваць, таму ўважліва апісвайце навіны і падзеі.

ДАТЫ:

Стаўце даты лістоў, таксама іх можна нумараваць – гэта дапамагае зразумець, якія лісты згубіліся і колькі часу трэба на дастаўку.

МОВА:

Пісаць можна толькі на рускай ці беларускай мове. Лісты на замежнай мове, з незразумелымі абрэвіятурамі, скарачэннямі ці словамі могуць не прапусціць цэнзары. Таксама не варта дасылаць у лістах вершы і літаратурныя творы – хутчэй за ўсё іх не прапусцяць.

Гэта цалкам валанцёрскі праект!

Аўтары хочуць, каб кожны меў магчымасць падтрымаць палітвязняў. Таму яны не бяруць з карыстальнікаў аплату за адпраўку лістоў. Але калі вы хочаце дапамагчы праекту, каб яны маглі аплачваць адпраўку лістоў палітвязням – вы можаце зрабіць любое ахвяраванне праз сэрвіс Patreon. Усе сродкі пойдуць на раздрукоўку, аплату канвертаў і марак.

Напішы ліст палітвязням! Вашы лісты дапамагаюць палітвязням не губляць сілу духу і падтрымліваюць іх у цяжкія часы.

Сообщите другим