«Перакрэслі рэферэндум»

«Перакрэслі рэферэндум» – гэта ініцыятыва дэмакратычных сілаў Беларусі
па дзеяннях на маючым адбыцца ў лютым рэферэндуме аб прыняцці новай
Канстытуцыі ў Беларусі.

З першага дня згадкі пра “рэферэндум” дэмакратычныя сілы распрацоўвалі
найбольш эфектыўны план магчымых сумесных дзеянняў.

Гэты праект – вынік сумеснай працы грамадзянскіх ініцыятываў «Сумленныя людзі»,
ZUBR, Платформы «Голас» пры ўдзеле офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага
антыкрызіснага кіравання і Каардынацыйнай рады.

Гэты “рэферэндум”; – злачынства. На ім беларусаў паспрабуюць падмануць і
замест галасавання за рэальныя перамены сфальсіфікаваць народную падтрымку
рэжыму.

Дзейная Канстытуцыя была шматразова парушаная – новы тэкст можа толькі
замацаваць гэтыя парушэнні. Мэта галасавання паміж “канстытуцыяй Лукашэнкі” і
“новай канстытуцыяй Лукашэнкі”; – сфальсіфікаваць падтрымку рэжыму пасля
прайграных выбараў.

Гэта падзея закране ўсіх беларусаў, але кожны вырашае сам – маўкліва
ўдзельнічаць у ім або зрабіць магчымае для процідзеяння.

ШТО РАБІЦЬ У ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАННЯ?

1. Сустракаемся на ўчастках
2. Робім бюлетэнь несапраўдным (ставім крыжыкі насупраць усіх варыянтаў для
галасавання)
3. Апускаем бюлетэнь у скрыню для галасавання
4. Пацвярджаем дзеянне у “Голасе”

Пакажам нязгоду ўсёй краіны з беззаконнем, якое ўжо закранула
кожнага, і скажам “не” ўсяму, што нам прапануюць замест новых
выбараў!

Наведаць сайт ініцыятывы:

«Перечеркни Референдум»

Сообщите другим