«Канстытуцыя Новай Беларусі»

«Канстытуцыя Новай Беларусі» — гэта інфармацыйны праект прысвечаны альтэрнатыўнай версіі праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, створаны фондам «Краіна для жыцця»

У сувязі з маючым адбыцца рэферэндумам, на сайце праекту можна знайсці як сам альтэрнатыўны праект новай канстытуцыі, так мноства карыснай інфармацыі.

На сайце можна знайсці тэкст праекту Канстытуцыі, раздзел з актуальнымі навінамі, прысвечанымі тэме, блогамі, а таксама інфармацыю пра міжнародных кансультантаў, якія зрабілі экспертызу праекту Канстытуцыі новай Беларусі.

Зараз на сайце праекту праходзіць кампанія «Народная экспертыза»

Вы можаце спампаваць PDF-файл праекта Канстытуцыі Беларусі і адправіць яго па звычайнай ці электроннай пошце для абмеркавання і экспертызы любому чалавеку або арганізацыі (дзяржаўнай або недзяржаўнай, камерцыйнай або некамерцыйнай, у сваёй вёсцы, паселішчы, горадзе ці ў любым пункце свету).
Правядзем экспертызу Народнай Канстытуцыі разам!

Стваральнікі праекту заяўляюць:

“Нам трэба Канстытуцыя новай Беларусі. Канстытуцыя без Лукашэнкі і лукашызму.
Канстытуцыя, якая гарантуе прынцып падзелу ўладаў і верне краіне і людзям абіраны Парламент, незалежны суд, рэальнае самакіраванне. Давайце разам распрацоўваць і прасоўваць праект Канстытуцыі новай Беларусі, прапанаваны камандай Святланы Ціханоўскай і грамадскай канстытуцыйнай камісіяй. Нам гэта
па сілах – пабудаваць новую Беларусь, краіну для свабодных, шчаслівых грамадзянаў”.

Наведаць сайт праекту:

Канстытуцыя

Сообщите другим