Наш колер - белы.
Мы надзелі белыя бранзалеты, каб паказаць усім: прыхільнікаў пераменаў – большасць.
Смелыя беларускія жанчыны выйшлі на вуліцы ў белым, каб супрацьстаяць гвалту і беззаконьню.
Белыя букеты былі нашым адказам на дубінкі, стрэльбы і гранаты.
Мы вернем белы колер на нашы вуліцы, зальем ім нашы гарады.
Мы разгонім сваім святлом цемру, у якую спрабуе пагрузіць нас рэжым.
У 2020 годзе белы стаў нашым колерам - колерам свабодных, сумленных, мірных беларусаў.