У межах акта салідарнасці і чалавечнасці спецыялісты розных напрамкаў гатовыя аказаць медыцынскую дапамогу рэпрэсаваным ды людзям у нястачы.
Ініцыятывы медперсаналу, работнікаў фармацыі і няпрофільных прыватных арганізацый ужо працуюць у наступных гарадах Беларусі: Баранавічы, Брэст, Віцебск, Валожын, Ганцавічы, Гомель, Гродна, Дзяржынск, Жодзіна, Заслаўе, Мінск і мінскі раён, а таксама ў Светлагорску. Кансультацыі могуць праходзіць і анлайн.
Пастаянна пашыраючыся спіс спецыялістаў ужо ўключае ў сfбе наступны спектр медыцынскіх паслуг:
- Акупунктура
- Астэапатыя
- Афтальмалогія
- Гінекалогія
- Дэрматалогія і дэрматавенеролагія
- Кампутарная тамаграфія
- Лагапедыя
- Масаж
- Неўрапаталогія
- Отарыналарынгалогія
- Практалогія
- Псіхатэрапія
- Рэабілітацыя
- Стаматалогія
- Судмедэкспертыза
- Тэйпірванне
- Траўматалогія
- УГД
- Уралогія
- Фізічная рэабілітацыя
- Хірургія
Для атрымання медыцынскай дапамогі
неабходна выбраць спецыяліста са спісу бясплатных паслуг.
Атрымаць дапамогуПлатформа Імёны
таксама можа дапамагчы пацярпелым прайсці поўны курс лекавання у іншых спецыялістаў, безкаштоўна.
Атрымаць дапамогуRAZAM e.V. i G.
акажа ўсебаковую медыцынскую дапамогу ў Германіі людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў.
Атрымаць дапамогу