«Libereco»

Partnership for Human Rights

Libereco – незалежная нямецка-швейцарская няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі і Украіне.

З моманту заснавання ў 2009 годзе яны абараняюць людзей, якія сутыкаюцца з пераследам праз сваю палітычную ці грамадзянскую пазіцыю. Libereco публікуе інфармацыю пра выпадкі парушэння правоў чалавека і падтрымлівае сілы свабоднай і незалежнай грамадзянскай супольнасці ў абедзвюх краінах. Libereco шчыльна і на роўных працуе з беларускімі і ўкраінскімі арганізацыямі.

Libereco інфармуе пра парушэнні правоў чалавека, падтрымлівае ахвяр вайны і гвалту і ўдзельнічае ў міжкультурнай адукацыі з сферы правоў чалавека. Разам з іншымі арганізацыямі і аднадумцамі яны выступаюць за павагу, абарону і прасоўванне правоў чалавека, не зважаючы на межы.

 

Палітычнае лабіяванне таксама з’яўляецца неад’емнай часткай дзейнасці арганізацыі. У Беларусі і Украіне Libereco не толькі падтрымлівае арганізацыі, ініцыятывы і асобных людзей, якія патрапляюць пад рэпрэсіі праз сваю палітычную ці грамадзянскую дзейнасць, але і імкнецца прыцягваць увагу да скаргаў і супрацьдзейнічаць парушэнням.

Таксама Libereco займаецца гуманітарнай дапамогай і дапамагае тым, хто мае ў гэтым патрэбу або выпадкова трапіў у цяжкую сітуацыю.

Наведаць сайт ініцыятывы:

Сообщите другим