«Лекары за праўду і справядлівасць»

Лекары за праўду і справядлівасць» — публічная ўстанова, створаная медыкамі, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі супраць грамадзянскіх актывістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.

Чым займаюцца ?

«Лекары за праўду і справядлівасць» арганізоўваюць кансультацыйную медыка-сацыяльную дапамогу для пацярпелых беларусаў, а таксама псіхалагічную і карэкцыйную дапамогу для пацярпелых паўналетніх і дзяцей. Яны рэгулярна праводзяць выступы сваіх супрацоўнікаў або запрошаных спецыялістаў па актуальных пытаннях біялогіі і медыцыны, гэта значыць займаюцца асветніцкай дзейнасцю, а таксама ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць у сферы правоў пацыентаў.

Місія арганізацыі:

«Лекары за праўду і справядлівасць» дапамагаюць пацярпелым ад рэпрэсіяў у Беларусі абараніць права на ахову здароўя.

Яны імкнуцца яднаць людзей, каб ствараць умовы для раскрыцця і ўмацавання чалавечага патэнцыялу, сумесна дамагацца справядлівасці, павагі годнасці кожнага без выключэння чальца грамадства, роўнасці перад законам і забеспячэння правоў і свабодаў для кожнага чалавека.

Таксама раім падпісацца на YouTube канал ініцыятывы!

Наведаць сайт арганізацыі:

«Врачи за правду и справедливость»

Сообщите другим