9 жніўня пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, па ўсёй краіне пачаліся масавыя мірныя пратэсты грамадзян_ак з патрабаваннем непрызнання афіцыйных вынікаў і правядзення новых сумленных выбараў. Удзельнікамі пратэстных акцыяй сталі не менш за паўтары мільёнаў чалавек. Улады адказалі на мірны пратэст хваляй масавых рэпрэсій, беспрэцэдэнтнымі, брутальнымі і масавымі парушэннямі правоў чалавека: міліцэйскім гвалтам, катаваньнямі, гвалтоўнымі знікненнямі, згвалтаваньнямі, знішчэннем ўласнасці ўдзельнікаў пратэстаў, забойствамі мірных пратэстуючых.
За тры дні з 9 па 12 жніўня толькі па афіцыйных дадзеных было затрымана больш за 7000 мірных пратэстуючых. Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што практычна кожны затрыманы паведамляе пра непрапарцыянальнае прымяненне сілы з боку праваахоўнікаў, ужыванне катаванняў, адсутнасці магчымасці паведаміць пра сваё месцазнаходжанне сваякам ды адвакатам.

Мы працуем па адзінай метадалогіі і збіраем інфармацыю ў адзіную базу. Мы ведаем, як цяжка сёньня ахвярам катаванняў і не жадаем, каб людзі падвяргаліся шматлікім апытанням. Мы хочам сабраць як мага больш фактаў і доказаў, каб вінаватыя былі прыцягнуты да адказнасці.
Камітэт:
- Фіксуе выпадкі катаванняў;
- Шукае сведкаў і сведчанні катаванняў;
- Ідэнтыфікуе падазраваных у катаваннях і нялюдскім звароце;
- Апрацоўвае атрыманую інфармацыю;
- Сумесна з адвакатамі рыхтуе судовыя зыскі і юрыдычнае суправаджэнне людзей, якія былі падвергнутыя катаванням;
- Рыхтуе паведамленні і скаргі ў міжнародныя органы;
- Рыхтуе справаздачы па сабранай інфармацыі, якія будуць прадстаўленыя як грамадскасці Беларусі, так і міжнародным арганізацыям і інстытутам.
Хочаце дапамагчы працы камітэта ды распавесці аб тым, што здарылася?
У нас ёсць розныя працоўныя групы, да якіх можна далучыцца. Вы таксама можаце звязацца з нашымі валанцёрамі і падзяліцца сваёй гісторыяй у якасці пацярпелага, сведкі або члена сям'і, а таксама атрымаць псіхалагічную і іншую разнастайную дапамогу.
Дапамагчы/ Падзяліцца гісторыяйДалучайцеся да Тэлеграму ці Інстаграму камітэту.