ПЛАТФОРМА, КАБ ПАЧУЦЬ КОЖНАГА БЕЛАРУСА
Платформа “Голас” была створана беларускімі праграмістамі для кантролю за сумленнасцю выбараў і альтэрнатыўнага падліку галасоў.
Пасля доказаў фальсіфікацый на выбарах, мы пашырылі функцыі платформы, каб яна дазваляла падлічваць колькасць людзей, якія выходзяць на мірны пратэст.
У дадатак да гэтага платформа ўзаемадзейнічае з Каардынацыйным Саветам для атрымання меркаванні беларусаў аб прымаемых саветам рашэннях.

Гэта законна і ананімна
Інфармацыя карыстальнікаў зашыфравана і надзейна абаронена. Ніхто не даведаецца пра ваш удзел і выбар – нават распрацоўшчыкі. “Голас” дзейнічае ў прававым полі і не парушае закон.
Чаму гэтай сістэме можна давяраць?
Мы даказалі нашу празрыстасць і адкрытасць падчас прэзідэнцкіх выбараў. Выканалі абяцанні, выявілі фальсіфікацыі, абаранілі дадзеныя карыстальнікаў. Нам давярае больш за 1 мільёна чалавек.
На што гэта ўплывае?
Апытанні праз сістэму “Голас” могуць уплываць на рашэнні, што прымаюцца Каардынацыйным Саветам для развіцця нашай краіны і вываду яе з глыбокага палітычнага крызісу.
Рэгіструйцеся на платформе - абараніце свае галасы
Платформа "Голас" ужо сабрала больш за паўмільёна бюлетэняў, якія даказваюць, што выбары былі сфальсіфікаваныя, і стварыла інтэрактыўную справаздачу, дзе кожны можа ўбачыць вынік працы ініцыятывы.
ДалучыццаНаша каманда
Мы – беларусы. Незалежныя распрацоўшчыкі і неабыякавыя людзі. Наша каманда – гэта і кожны з вас, грамадзянін Беларусі, які хоча ўдзельнічаць у стварэнні квітнеючай і паспяховай краіны. Дзе правы і свабоды грамадзян паважаюць, а ўлада працуе на паляпшэнне жыцця людзей.