«Феміда»

Бесплатная юридическая помощь беларуским женщинам

Феміда – гэта ініцыятыва ад Беларускага жаночага фонду па юрыдычнай
дапамозе жанчынам.

Феміда – багіня правасуддзя і жанчына. Таму Беларускі жаночы фонд не можа заставацца ўбаку, калі ў Беларусі адбываюцца парушэнні правоў і свабодаў грамадзянаў, і асабліва жанчынаў.

У сувязі з гэтым фонд прапануе бясплатную юрыдычную дапамогу кожнай жанчыне, якая пацярпела ад палітычнага становішча ў Беларусі.

Табе неабходна ведаць свае правы і мець магчымасць абараніць сябе, свой гонар і годнасць!

Каманда юрыстаў фонду гатовая прыйсці на дапамогу і пракансультаваць па
пытаннях:

  • крымінальнага права;
  • адміністрацыйнага права;
  • працоўнага права;
  • сямейнага права;
  • і іншых юрыдычных кірункаў.

Дапамога ананімная і канфідэнцыйная

Атрымаць юрыдычную кансультацыю можна напісаўшы па адрасе:

e-mail: [email protected]

Справядлівасць павінна быць незалежная ад тэрміну даўніны!

Наведаць старонку ініцыятывы:

«Феміда»

Сообщите другим