Extreme student exchange

Экстрэмальная праграма абмену студэнтамі для замежнікаў.

Ведаеце замежных студэнтаў? Адпраўце ім спасылку і прапануеце паўдзельнічаць у экстрэмальным студэнцкім абмене. Або падпішыце петыцыю з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў у Беларусі.

Быць студэнтам у Беларусі няпроста: звальненні выкладчыкаў, адлічэнні, збіццё і суды.

Для замежнікаў, гатовых сутыкнуцца з беларускай рэальнасцю, супольнасць *Честные люди распрацавала праграму экстрэмальнага студэнцкага абмену extremeexchange.me  накіраваную ў 496 замежных універсітэтаў, якія супрацоўнічаюць з беларускімі ВНУ.  Гэта значыць, яны падзяляюць каштоўнасці і падтрымліваюць дзеянні сваіх беларускіх універсітэтаў-партнэраў.

На Беларусі ўдзельнікаў чакаюць:

  • спрэчкі з дэканамі;
  • ператрусы ў інтэрнатах;
  • бег праз дарогу;
  • бег па полі;
  • затрымання;
  • турма.

Патрабаванні петыцыі простыя і выканальныя:

  1. Заявіць аб прыпыненні партнёрства да спынення рэпрэсій.
  2. Распрацаваць незалежныя праграмы падтрымкі для пацярпелых студэнтаў і выкладчыкаў.
  3. Публічна асудзіць дзеянні беларускіх партнёраў.

 

Падпісаць петыцыю

на расейскай мове

Падпісаць

Sign the petition

in English

Sign

Як яшчэ можна дапамагчы беларускім студэнтам і выкладчыкам

вы знойдзеце на старонцы Сумленных людзей

Даведацца больш

Сообщите другим