BYSOL – гэта фонд, які падтрымлівае ініцыятывы, што дапамагаюць
рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам і беларускам.

Ён дапамагае фондам медычнай, спартовай і культурнай салідарнасці. Аказвае падтрымку сем’ям палітвязняў, дапамагае звольненым прайсці перанавучанне, каб яны з дапамогай новых ведаў атрымалі запатрабаваную спецыяльнасць для працаўладкавання.

Фонд стварае і развівае актуальныя кірункі, адказваючы на выклікі часу:

  • дваровым супольнасцям, што вядуць актыўную дзейнасць, аказвае не толькі
    падтрымку для набыцця імі расходных матэрыялаў (друк налепак, балончыкі з
    фарбай, сцягі…), але і навучанне, якое дазваляе забяспечыць ім фізічную і
    псіхалагічную бяспеку;
  • ва ўмовах рэпрэсіяў, арыштаў і турэмных выракаў, дапамагае актывістам і іх
    сем’ям эвакуявацца ў бяспечнае месца;
  • стварае ўсе ўмовы, для адкрыцця персанальных збораў для пацярпелых ад
    рэпрэсіяў, а таксама для максімальна хуткага збору сродкаў.

Усе гэтыя ініцыятывы аб'ядноўваюць беларусаў у барацьбе супраць беззаконня.

Кірункі працы Фонду салідарнасці BYSOL

Асноўнымі кірункамі працы Фонду BYSOL з’яўляюцца:

  • Падтрымка дваровых ініцыятываў (акцыі, сімволіка, навучанне і г.д);
  • Фінансавая падтрымка сем’яў палітвязняў;
  • Тэрміновая эвакуацыя фігурантаў крымінальных справаў у бяспечнае месца;
  • Перанавучанне звольненых па палітычных матывах;
  • Персанальныя зборы для пацярпелых ад рэпрэсіяў.

Наведаць сайт фонду:

BYSOL

Сообщите другим