«У нас Канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Таму што ў нас па Канстытуцыі прэзідэнт валодае моцнай уладай, - паведаміў Лукашэнка. - У нас прэзыдэнт - ня Літва. Там прэзідэнт, была Даля Грыбаўскайтэ, прыйшла, паўсміхаліся, пасядзела і пайшла. Ні за што не адказвае, таму што там парламенцкая рэспубліка. У нас - не. Прэзідэнтам будзе мужык, я ў гэтым абсалютна перакананы».
Толькі 20% беларусаў і беларусак згодныя з гэтым меркаваннем Лукашэнкі аб тым, што грамадства ў Беларусі не гатовае мець прэзідэнта-жанчыну.
У той жа час, 52% не лічаць, што ў Беларусі існуе праблема няроўнасці ў заработнай плаце паміж мужчынамі і жанчынамі, у той час як 37% бачаць праблему.


Меркаванне аб абортах па–ранейшаму кансалідавана, і толькі 19% лічаць, што іх варта забараніць у большасці ці ва ўсіх выпадках.

Дадзены артыкул падрыхтавана па выніках незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага з 20 па 30 красавіка 2021, Chatham House.