Дзень беларускага адзінства: свята ці трагічная дата?

Новазаснаванае дзяржаўнае свята народнага адзінства і што з ім рабіць.

Пару дзён таму ў Беларусі было заснавана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Адпаведны Указ № 206 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.

Дакумант уносіць змены ва Ўказ № 157 ад 26 сакавіка 1998 году “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліке Беларусь”. Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17га верасня (не выходны дзень).

На думку дзяржаўных структур гэты дзень стаў “актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі<…>.  Усталяванне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці”.

Ці гэта насамрэч так і што думаюць беларусы на гэты конт?

Паводле вынікаў незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага з 20 па 30 красавіка 2021 года Chatham House, меркаванні беларусаў наконт даты 17 верасня вельмі неадназначныя.

Толькі 31% лічыць гэтую дату святам, а 61% не згодныя альбо не ўпэўненыя, ці падыходзіць яна ў якасці асновы для “Дня беларускага адзінства”.

Аднак 40% у цэлым ўпэўненыя, што далучэнне тэрыторый Заходняй Беларусі да БССР пасля 17 верасня 1939 года з’яўляецца правільным, у незалежнасці ад гістарычнага кантэксту.

33% ж адсоткі беларусаў лічаць гэтую дату трагічнай для жыхароў Заходняй Беларусі, 38% адсоткаў лічаць яе днём гвалтоўнага захопу тэрыторый Заходняй Беларусі Савецкім Саюзам, і 40% бачаць сур’ёзную неабходнасць у грамадскай дыскусіі з нагоды падзеяў, звязаных з 17 верасня 1939 года.

Варта адзначыць, што ў цэлым толькі 18% беларусаў ведаюць гэтую дату. Жыхары заходніх рэгіёнаў Брэста і Гродна – ведаюць лепш, чым у сярэднім – пра дату памятаюць 32% і 35% адпаведна.

Дадзены артыкул падрыхтавана па выніках незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага з 20 па 30 красавіка 2021, Chatham House.

Сообщите другим