Больш за палову беларусаў лічаць, што Лукашэнка павінен сысці неадкладна

Больш за палову беларусаў лічаць, што Лукашэнка павінен сысці неадкладна або да канца 2021 года.

27% лічаць, што ён павінен сысці, калі скончыцца ягоны тэрмін паўнамоцтваў ў 2025 годзе. Меркаванне пра тое, што Лукашэнка павінен кіраваць яшчэ адзін тэрмін, які пачынаецца ў 2025 годзе, з’яўляецца маргінальным толькі 10% падтрымліваюць гэта.

Аднак чаканні не гэтак аптымістычныя: толькі 26% лічаць, што ён пакіне свой пост у гэтым годзе.

Кожны трэці лічыць, што ён сыдзе ў 2025 годзе, яшчэ 19% лічаць, што ён застанецца на гэтай пасадзе на наступны тэрмін.

Калі Лукашэнка не сыдзе, людзі чакаюць росту эміграцыі і беспрацоўя, працягу рэпрэсій ва ўсіх сферах жыцця, падзення валютных курсаў і ўзмацнення залежнасці ад Расіі.

Пазітыўных зменаў чакаюць вельмі нешматлікія: ад 12% да 16% мяркуюць, што сацыяльная падтрымка і заработная плата павялічыцца альбо што эканоміка стабілізуецца.

Вызваленне палітвязняў здаецца немагчымым без адстаўкі Лукашэнкі для 94% беларусаў.

Пераважная большасць насельніцтва таксама лічыць што праваахоўныя органы захаваюць то палітычнае значэнне, якое яны набылі ў апошні час.

Дадзены артыкул падрыхтаваны па выніках незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага з 20 па 30 красавіка 2021, Chatham House.

Сообщите другим