Бабарыка ў топе, пратэст лідзіруе, але упэўненасць беларусаў падае

Не гледзячы на турэмнае зняволенне, і па гэтай прычыне адсутнасць бачнай палітычнай актыўнасці – Віктар Бабарыка застаецца фаварытам сярод насельніцтва Беларусі і яго штаб выклікае найвышэйшы ўзровень даверу ў пратэстнай аўдыторыі.

34% лічаць яго годным прэзідэнтам, 25% – найбольш годным. Яго антырэйтынг таксама адносна нізкі, і толькі 21% беларусаў заявілі, што ніколі не прагаласавалі б за яго.

Лукашэнка займае другое месца пасля Бабарыкі.

23% лічаць яго годным прэзідэнтам, 25% – найбольш годным. Варта адзначыць, што электарат А. Лукашэнкі больш кансалідаваны, у той час як апазіцыянеры маглі б выбіраць паміж палітыкамі з падобнымі поглядамі. У той жа час больш за палову гарадзкіх беларусаў кажуць што ніколі не прагаласавалі б за Лукашэнку.

У цэлым стаўленне як да дзяржаўных дзеячоў, так і да дзеячоў пратэсту мяняецца, і ўсё большая колькасць людзей выказваюць няўпэўненасць.

Рэйтынгі лідэраў пратэсту ў цэлым значна вышэй, чым у дзяржаўных чыноўнікаў, у той час як апошнія лідзіруюць у адмоўных рэйтынгах.

Лідэрам пратэсту таксама давяраюць значна больш, чым чыноўнікам. Выключэнне складае былы прэм’ер-міністр Сяргей Румас, які жыве за межамі Беларусі і якога многія не лічаць часткай рэжыму Лукашэнкі.

Знак і Баграцоў, якія лідзіруюць у індэксе даверу з больш чым 40%, дрэнна вядомыя людзям якія не падтрымліваюць пратэстны рух, і гэта тлумачыць іх высокія рэйтынгі. Аднак больш вядомым лідэрам апазіцыі, такім як Калеснікава, Латушка і Бабарыка, па-ранейшаму давяраюць 23%, 20% і 18% адпаведна. Антырэйтынг сярод прадстаўнікоў апазіцыі маюць толькі Святлана Ціханоўская – 4% і Зянон Пазняк – 20%.

Дзяржаўным арганізацыям і органам паранейшаму не давярае больш за палову насельніцтва, у той час як армія карыстаецца некалькі большай папулярнасцю, чым іншыя органы.

Незалежным СМІ, прафсаюзам і праваабарончым арганізацыям давяраюць значна больш, чым дзяржаўным.

Штаб Бабарыкі застаецца арганізацыяй з самым высокім узроўнем даверу з выступоўцаў за пратэст.

А. Лукашэнка захоўвае пазіцыю самай вядомай палітычныя фігуры Беларусі.

Даганяюць яго па рэйтынгу вядомасці Святлана Ціханоўская, Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі, Валеры Цапкала, Марыя Калеснікава і Павел Латушка.

Дадзены артыкул падрыхтаваны па выніках незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага з 20 па 30 красавіка 2021, Chatham House.

Сообщите другим