Пра платформу

Разам за перамены

ІНІЦЫЯТЫВА гэта платформа, якая аб’ядноўвае пад адным дахам усе беларускія ініцыятывы, звязаныя агульнай мэтай – дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне. Тут вы можаце знайсці падрабязную інфармацыю пра кожную ініцыятыву, папрасіць дапамогі альбо дапамагчы, зрабіць ахвяраванне ці прыняць удзел у якасці валанцёра.

Платформа таксама дае дакладную інфармацыю з правераных рэсурсаў, парады аб тым, як паводзіць сябе ў складаных сітуацыях ад перадавых праваабаронцаў і юрыстаў, а таксама асвятляе асноўныя падзеі рэгіёнаў краіны.

Нашы мэты

  1. Дапамагчы кожнаму вызначыць сваё месца сярод сотняў ініцыятываў і стаць часткай пазітыўных пераменаў у Беларусі. На сайце вы можаце знайсці мноства магчымасцяў таго, як паўплываць на тое, што адбываецца ў вашым горадзе, вобласці або цэлай краіне. Любая, нават невялікая дапамогу з вашага боку можа многае памяняць.
  2. Дапамагчы ініцыятывам стаць бачнымі і чутнымі. Прыцягнуць увагу да іх працы, распавесці аб іх мэтах і дасягненнях. Паказаць як шмат беларусаў ужо сталі часткай пераменаў і як мага садзейнічаць іх высакароднай справы.
  3. Даць вам самыя дакладныя і аб'ектыўныя рэсурсы інфармацыі, аналітычныя дадзеныя і сацыялагічныя даследаванні, якія дапамогуць вам многае зразумець і расставяць усё па палічках.
  4. Дапамагчы кожнаму беларусу абараніць свае правы, даць неабходныя парады і памяткі аб тым, як паводзіць сябе ў складаных сітуацыях.
  5. Трымаць вас у курсе самых актуальных падзеях краіны.

Калі вы хочаце стаць нашым партнёрам, дадаць вашу ініцыятыву, падзяліцца мерапрыемствам альбо аналітычнымі дадзенымі, напішыце нам па адрасе [email protected].